Еўрапейская кінапрэмія 2023
From Wikipedia, the free encyclopedia
36-я цырымо́нія ўручэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі адбылася 9 снежня 2023 года ў «Mercedes-Benz Arena» у Берліне[1]. На мерапрыемстве ўзнагароджваюцца еўрапейскія фільмы[hu], афіцыйна прадстаўленыя ў перыяд з 1 чэрвеня 2022 года па 31 мая 2023 года і прызнаныя найлепшымі па выніках галасавання больш чым 4400 членаў Еўрапейскай кінаакадэміі.
36-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 36th European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 9 снежня 2023 | ||
Месца | Берлін | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Анатомія падзення» | ||
Рэжысёр |
Жусцін Трые «Анатомія падзення» |
||
Акцёр |
Мадс Мікельсен «Бастард» |
||
Актрыса |
Сандра Хюлер «Анатомія падзення» |
||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
Узнагароды прысуджаліся ў 26 катэгорыях[2]. Трыумфатарам цырымоніі стала французская стужка «Анатомія падзення», якая атрымала ўзнагароды за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру, Найлепшы сцэнарый, Найлепшую актрысу і Найлепшы мантаж.
Брытанская актрыса Ванеса Рэдгрэйв атрымала Прэмію за жыццёвыя дасягненні, а іспанская рэжысёрка Ізабэль Кайшэт[en] была ўдастоена Прэміі за дасягненні ў сусветным кінематографе.