Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапе́йская кінапрэ́мія найле́пшаму еўрапе́йскаму сцэнары́сту (англ.: European Film Award for Best European Screenwriter) — адна з асноўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту European Film Award for Best European Screenwriter | |
---|---|
Тып | Еўрапейская кінапрэмія і award for best screenplay[d] |
Заснаванне | 1988 |
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7, а ў 1991, 1992 і 1996 гадах пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Нярэдка ў якасці намінанта выступаў калектыў сцэнарыстаў, так у 2008 годзе прэмію атрымалі адразу 6 суаўтараў сцэнарыя.
Па стане на канец 2023 года часцей за ўсё, а менавіта двойчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» перамагалі Іштван Саба[en] (1992, 1999), Жан-П’ер Бакры[en] (2000, 2004), Аньес Жаўі[en] (2000, 2004), Павел Паўлікоўскі (2014, 2018), Томас Вінтэрберг (2012, 2020), Тобіяс Ліндхольм[en] (2012, 2020), Рубен Эстлунд (2017, 2022). Па колькасці намінацый першынства трымаюць чатырохразова намінаваныя Аньес Жаўі[en] (1997, 1998, 2000, 2004), Міхаэль Ханэке (2001, 2005, 2009, 2012), Пол Лаверці[en] (2002, 2004, 2006, 2016), Педра Альмадовар (2002, 2004, 2006, 2019) і Паала Сарэнціна (2008, 2013, 2015, 2021).