Еўрапейская жамчужніца, таксама Звычайная жамчужніца[1] (Margaritifera margaritifera) — від двухстворкавых малюскаў з атрада Unionoida. Засяляе чыстыя прэсныя ручаі і рэкі многіх краін Паўночнага паўшар'я[2]. У цяперашні час еўрапейскія жамчужніцы рэдкія і знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Еўрапейская жамчужніца |
Створкі ракавіны Margaritifera margaritifera |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падклас: | Palaeoheterodonta | Сямейства: | Margaritiferidae |
Від: | Еўрапейская жамчужніца |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Margaritifera margaritifera (Linnaeus, 1758)
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Лічынка-глахідзій паразітуе ў покрывах карпавых рыб[3]. Служылі аб'ектам промыслу для здабычы перламутру і рачнога жэмчугу, аднак з-за скарачэння колькасці промысел стаў нерэнтабельны[3].
У 2004 годзе расійскі даследчык В. В. Зюганаў (руск.) (бел. апублікаваў інфармацыю, што еўрапейская жамчужніца, якая насяляе ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, мае самае доўгае жыццё сярод прэснаводных беспазваночных жывёл — максімальная працягласць жыцця 210—250 гадоў — і для яе характэрна нязначнае старэнне (руск.) (бел.[4].