From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўразона — валютны саюз, які аб'ядноўвае 20 краін Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з'яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. Еўрапейскі цэнтральны банк адказвае за грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны.
Валюта еўра ў 1999 годзе была ўведзена ў безнаяўны зварот як паралельная валюта ў краінах эканамічнага і валютнага саюза ЕС. У 1999 годзе 11 з 15 краін Еўрапейскага саюза, якія адпавядалі маастрыхцкім крытэрыям, утварылі еўразону з афіцыйным запускам еўра ў безнаяўны зварот 1 студзеня 1999 года. Грэцыя пачала адпавядаць гэтым крытэрыям у 2000 годзе, і была прынята 1 студзеня 2001 года. Рэальныя манеты і банкноты былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2002 года. Славенія пачала адпавядаць крытэрыям у 2006 годзе і ўвайшла ў еўразону 1 студзеня 2007 года. Кіпр і Мальта прайшлі працэдуру ўзгаднення ў 2007 годзе і ўступілі ў еўразону 1 студзеня 2008 года. Славакія ўступіла ў еўразону 1 студзеня 2009 года, Эстонія — 1 студзеня 2011 года, Латвія — 1 студзеня 2014 года, Літва — 1 студзеня 2015 года, Харватыя — 1 студзеня 2023 года. На дадзены момант у яе склад уваходзяць 20 краін-членаў з больш чым 345 мільёнамі жыхароў.
Краіна | Прыняла | Насельніцтва | За выключэннем |
---|---|---|---|
Аўстрыя | 1 студзеня 1999 | 8 923 507 | |
Бельгія | 1 студзеня 1999 | 11 521 238 | |
Германія | 1 студзеня 1999 | 83 019 200 | |
Грэцыя | 1 студзеня 2001 | 10 340 064 | |
Ірландыя | 1 студзеня 1999 | 5 123 236 | |
Іспанія | 1 студзеня 1999 | 47 394 223 | |
Італія | 1 студзеня 1999 | 58 983 122 | Кампіёнэ-д’Італія |
Кіпр | 1 студзеня 2008 | 1 229 087 | Паўночны Кіпр[1] |
Латвія | 1 студзеня 2014 | 1 873 100 | |
Літва | 1 студзеня 2015 | 2 797 945 | |
Люксембург | 1 студзеня 1999 | 626 108 | |
Мальта | 1 студзеня 2008 | 514 564 | |
Нідэрланды | 1 студзеня 1999 | 17 710 600 | Аруба[2] Кюрасаа[3] Сінт-Мартэн[3] Карыбскія Нідэрланды[4] |
Партугалія | 1 студзеня 1999 | 10 347 892 | |
Славакія | 1 студзеня 2009 | 5 466 965 | |
Славенія | 1 студзеня 2007 | 2 085 556 | |
Фінляндыя | 1 студзеня 1999 | 5 550 066 | |
Францыя | 1 студзеня 1999 | 68 084 217 | Новая Каледонія Французская Палінезія Уоліс і Футуна |
Харватыя | 1 студзеня 2023 | 4 188 853 | |
Эстонія | 1 студзеня 2011 | 1 331 824 | |
Еўразона | 347 111 377 |
Сем краін Еўрапейскага саюза, якія не выкарыстоўваюць еўра:
Краіны, у якіх апазіцыйныя партыі дэкларуюць імкненне выхаду з зоны еўра:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.