![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Solidus-Basil_I_with_Constantine_and_Eudoxia-sb1703_%2528reverse%2529.jpg/640px-Solidus-Basil_I_with_Constantine_and_Eudoxia-sb1703_%2528reverse%2529.jpg&w=640&q=50)
Еўдакія Інгерына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўдакія Інгерына (грэч. Ευδοκία Ιγγερίνα; каля 840—882) — візантыйская імператрыца. Дачка варажскага воіна з імператарскай аховы. Наложніца імператара Візантыі Міхаіла III, выдадзеная ім замуж за свайго набліжанага Васіля Македаняніна, якога Міхаіл затым зрабіў сваім суправіцелем — магчыма, у сувязі з тым, што старэйшыя дзеці Еўдакіі былі ў рэчаіснасці не ад Васіля, а ад Міхаіла, і такім чынам атрымлівалі магчымасць атрымаць трон у спадчыну. Так і адбылося пасля таго, як Васіль Македанянін (867) зрынуў Міхаіла III, а затым (886) сам загінуў на паляванні.
Хуткія факты Еўдакія Інгерына, Асабістыя звесткі ...
Еўдакія Інгерына | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 840 |
Дата смерці | 882 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Інгер (Інгерн) |
Муж | Васіль I Македанянін |
Дзеці | Леў VI Мудры, Аляксандр і Стэфан I |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, суверэн |
![]() |
Закрыць
Старэйшы сын Еўдакіі Канстанцін да таго часу памёр, і на прастол узышоў яе другі сын Леў VI.
Іншы сын Стэфан, стаў патрыярхам замест Фоція.