From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўдакім Дзянісавіч Волкаў (1922—1943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Еўдакім Дзянісавіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1943 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Еўдакім Волкаў нарадзіўся 9 сакавіка 1922 года ў вёсцы Кароткае (цяпер Почэпскага раёна Бранскай вобласці) у сям’і селяніна. У 1933 годзе разам з сям’ёй пераехаў на хутар Нова-Пехаўскі Тбіліскага раёна Краснадарскага краю. Скончыў сярэднюю школу-сямігодку. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў пяхотнае вучылішча і быў накіраваны на фронт. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, Сеўскайй аперацыі, Курскай бітве і бітве за Дняпро. Да кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант Еўдакім Воўкаў камандаваў мінамётнай ротай 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1].
Рота Волкава адбіла дзве варожыя атакі на заходнім беразе ракі Сож. У баі Волкаў асабіста знішчыў 10 варожых салдат і афіцэраў. Падчас фарсіравання Дняпра рота сваім агнём падтрымала дэсантны батальён, пасадзейнічаўшы яму ў захопе плацдарма. 15 кастрычніка 1943 года Волкаў загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Еўдакім Воўкаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу». У гонар Волкава названы вуліцы ў Лоеве і вёсцы Нова-Пехоўскае Краснадарскага краю[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.