From Wikipedia, the free encyclopedia
Елаўстон, раней Йелаўстон (англ.: Yellowstone) — вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).
Елаўстонская кальдэра | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Ваёмінг |
Горная сістэма | Скалістыя горы |
Перыяд утварэння | 2,1 млн гадоў[1] |
Апошняе вывяржэнне | 70 000 гадоў таму (магматычнае) / 1350 да н.э. ± 200 гадоў назад (гідратэрмальнае)[1] |
Вышыня вяршыні | 3142 м [2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяваў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.
Елаўстон з’яўляецца г. зв. «звыш-вулканам», вулканічнай сістэмай, здольнай на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI 8).
Вядомыя вывяржэнні вулканічнай сістэмы Елаўстон, паводле геалагічных дадзеных, мелі або маглі мець найбольшую тэарэтычна магчымую на Зямлі магнітуду VEI 8. Іх умоўныя назвы паходзяць ад назваў мясцін заляганняў тэфры на тэрыторыі плато Елаўстон.
Каля 650 тыс. гадоў таму. Утворана сучасная кальдэра Елаўстон. Аб’ём выкінутай пароды ~280 км³.
Каля 1,3 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~1000 км³.
Каля 2,1 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~2500 км³. Пар. вывяржэнне Тамбары (1815), Вывяржэнне Кракатаў 1883 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.