From Wikipedia, the free encyclopedia
Евангелі́сты (грэч. εύαγγελιστής — тыя, хто ўзвяшчаюць добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных Евангелляў — Матфей, Марк, Лука і Іаан.
Евангеліст | Сімвал | Евангелле | Род дзейнасці |
---|---|---|---|
Матфей | Анёл | Евангелле ад Матфея | Мытар (зборшчык падаткаў). Прапаведаваў у Эфіопіі, дзе прыняў пакутніцкую смерць каля 60 года (па іншых даных, быў пакараны ў малаазійскім горадзе Іераполіс). |
Марк | Леў | Евангелле ад Марка | Пляменнік апостала Варнавы, вучань апостала Пятра. Лічыцца заснавальнікам Александрыйскай царквы і яе першым біскупам. Прыняў пакутніцкую смерць у 68 годзе. |
Лука | Цяля | Евангелле ад Лукі | Урач, паплечнік апостала Паўла. Акрамя Евангелля з’яўляецца аўтарам кнігі Апостальскіх дзеянняў. Прыняў пакутніцкую смерць у грэчаскіх Фівах. |
Іаан | Арол | Евангелле ад Іаана | Малодшы брат апостала Якава, да паклікання Ісусам быў рыбаком. Акрамя Евангелля, напісаў Кнігу Адкрыцця і тры пасланні, якія ўвайшлі ў Новы Запавет. Адзіны з апосталаў, які сканаў натуральнай смерцю ў старасці. |
У старажытнасці гэта назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Евангелля ці хрысціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжыванне слова захавалася: так завуцца місіянеры і іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысціянства, што заключаецца ў Евангеллях. У старажытнай хрысціянскай царкве была асобная ступень ці пасада евангелістаў адмыслова для пропаведзі Евангелля сярод іўдзеяў і язычнікаў.
Евангелісты на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.