From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэфібрылятар (defibrillator) — прыбор, які выкарыстоўваецца ў медыцыне для электраімпульснай тэрапіі парушэнняў сардэчнага рытму. Асноўныя паказанні да дэфібрыляцыі: фібрыляцыя страўнічкаў, арытмія. Першая спроба дэфібрыляцыі павінна быць пачатая з 4000 В, пры наступных спробах зарад павялічваецца да 5000-7000 В. Электроды павінны быць вільготнымі і падчас разраду шчыльна прыціснутымі да грудной клеткі. Падчас правядзення разраду трэба выконваць тэхніку бяспекі, адсунуць рэгіструючыя прылады і апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Да канца 1950-х гадоў лячэнне фібрыляцыі сэрца ажыццяўлялася толькі медыкаментозна. Паўль Золь першым прапанаваў у 1956 годзе выкарыстаць электрычны ток для ўздзеяння на сардэчную цягліцу ў выпадку фібрыляцыі, прадэманстраваў першы паспяховы досвед пры аперацыі на адчыненым сэрцы і з ужываннем пераменнага току напругай 110 Вольт непасрэдна да сардэчнай цягліцы. У 1959 годзе, на падставе яго публікацыі, Бернард Лаўн паставіў задачу дамагчыся больш эфектыўнага і меней траўматычнага ўздзеяння электрычным токам, для чаго пачаў ставіць эксперыменты на жывёлах. Вынік яго даследаванняў — гэта форма адзінкавага імпульсу, у наступным вядомая як «Lown waveform» — адзінкавы сінусоідны імпульс з паўперыядам каля 5 мілісекунд. У серыйнай прыладзе імпульс генераваўся разрадам папярэдне зараджаных да 1000 Вольт кандэнсатараў праз індуктыўнасць і электроды. Працягваючы даследаванні, Лаўн прыцягнуў да супрацоўніцтва інжынера Беркавіча Баро, які па прадстаўленых Лаунам спецыфікацыях і распрацаваў першы прататып дэфібрылятара, пад назвай «кардыёверцер» (анг. cardioverter) Гэты першы апарат, важыўшый 27 кілаграм, забяспечваў імпульс энергіяй 100 Джоўлей для ўжывання на адчыненым сэрцы і рэгуляваны імпульс 200—400 Джоўлей для трансгруднога ўжывання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.