Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпартацыя і выгнанне немцаў падчас і пасля Другой сусветнай вайны — працэс прымусовай дэпартацыі нямецкага насельніцтва краін Усходняй Еўропы ў Германію і Аўстрыю, які меў месца ў 1945—1950 гг. пасля паражэння Германіі ў Другой сусветнай вайне. Усяго прымусоваму высяленню падверглася каля 12-14 млн немцаў[1][2]. Працэс выгнання немцаў Усходняй Еўропы суправаджаўся арганізаваным гвалтам велізарных маштабаў, які складаўся, у тым ліку, з поўнай канфіскацыі ўсёй маёмасці, перамяшчэння нямецкага грамадзянскага насельніцтва ў канцэнтрацыйныя лагеры, нягледзячы на прызнанне дэпартацыі злачынствам супраць чалавецтва ў статуце міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу ў жніўні 1945 года[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Vertreibung.jpg/320px-Vertreibung.jpg)
Палітыка выгнання была часткай геапалітычнай і этнічнай пераробкі паваеннай Еўропы, і ўваходзіла ў план адплаты нацысцкай Германіі па выніках ініцыяванай ёю Другой сусветнай вайны, а таксама як адплата за праведзеныя германскімі і еўрапейскімі нацыстамі-немцамі жорсткія крывавыя этнічныя чысткі насельніцтва акупаваных нацысцкай Германіяй краін[4][5]. Лідары краін-саюзнікаў, Франклін Рузвельт з боку ЗША, Уінстан Чэрчыль з боку Вялікабрытаніі і Іосіф Сталін ад СССР, выказалі згоду адносна таго, што мяжа тэрыторыі Польшчы павінна зрушыцца на Захад (не вызначыўшы, зрэшты, наколькі далёка), з выгнаннем нямецкага насельніцтва гэтых тэрыторый, апавясціўшы пра сваё рашэнне ўрады Польшчы і Чэхаславакіі, адпаведна[6][7][8][9].