Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства
дэкрэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (руск.: О предупреждении социального иждивенчества), больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве — дэкрэт, выдадзены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 2 красавіка 2015 года.
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | |
«Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» | |
руск.: О предупреждении социального иждивенчества | |
Дзяржава: | Беларусь |
Нумар: | 3 |
Прыняцце: | Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 2 красавіка 2015 |
Уступ у сілу: | 2 красавіка 2015 |
Страта сілы: | Прызупынены да 1 студзеня 2019 года[1]. |
Асноўнай мэтай дэкрэта было заяўлена імкненне дзяржавы кампенсаваць расходы на сацыяльныя паслугі, што аказваліся грамадзянам, якія не выплацілі або выплацілі не ў поўным аб'ёме падаткі. Пры гэтым адзначаецца, што агульная сума збору па фінансаванні дзяржрасходаў у маштабах бюджэту будзе невялікай[2].
— Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка[3]:
Дэкрэт быў накіраваны на ліквідацыю найскладанай праблемы — сацыяльнага ўтрыманства. Рашэнне гэтай праблемы бачылася ў стымуляванні працаздольных грамадзян, якія могуць і павінны працаваць, да легальнай працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржрасходаў.
Арыгінальны тэкст (руск.)Декрет был направлен на ликвидацию сложнейшей проблемы - социального иждивенчества. Решение этой проблемы виделось в стимулировании трудоспособных граждан, которые могут и должны работать, к легальной трудовой деятельности и обеспечению исполнения конституционной обязанности по участию в финансировании госрасходов.