From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыпілідыёз (лац.: Dipylidiosis) — гельмінтоз з групы цэстадозаў?!, які характарызуецца парушэннямі функцый стрававання і алергіяй.
Дыпілідыёз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B71.1 |
МКХ-9 | 123.8 |
Узбуджальнік — стужачны чарвяк сабачы цэпень (Dipylidium caninum). Даўжыня стробіла гэтага гельмінта дасягае 500 мм пры максімальнай шырыні 2,5-3 мм. Сколекс забяспечаны чатырма прысоскамі і хабатком з чатырма радамі шыпападобных кручкоў. Спелыя членікі падобныя на агурочнае насенне.
Дыпілідыёзам хварэюць сабакі, каты, лісы, пясцы, ваўкі, шакалы і іншыя мясаедныя, а таксама чалавек.
Развіццё ўзбуджальніка патрабуе ўдзелу прамежкавых гаспадароў, якімі з’яўляюцца Ctenocephalides canis, Ctenocephalides felis, Pulex irritans і Trichodectes canis[1].
Чалавек заражаецца пры выпадковым пападанні ўнутр інфікаваных валасаедаў (Trichodectidae) або блох (Siphonaptera), што магчыма пры цесных зносінах з сабакамі і катамі.
Сабачы цэпень (Dipylidium caninum) паразітуе ў сярэдняй і ніжняй частках тонкай кішкі канчатковага гаспадара і дасягае палаваспеласці праз 15-20 дзён з моманту заражэння. Яйцы выдзяляюцца са спаражненнямі і заглынаюцца валасаедамі, лічынкамі блох, а таксама з інфіцыкаванымі прадуктамі харчавання (мясам, гароднінай, раслінамі), з поўсцю, якая слізваецца, і ў працэсе «абнюхвання» або ўзаемнага мыцця, пасля яны трапляюць у стрававод, дзе з іх выходзяць анкасферы, якія ператвараюцца ў цыстыцэркоідаў. Развіццё апошніх завяршаецца ў целе дарослых блох.
У жывёл, якія захварэлі, назіраюцца слінацёк, млоснасць, болі ў жываце, перыанальны сверб, неспакойны сон, прыкметы гіпахромнай анеміі.
Дыягназ ставяць пры выяўленні ў кале спелых членікаў гельмінта, запоўненых коканамі з яйцамі гельмінтаў. Як і пры дыфілабатрыёзе, лячэнне праводзяць празіквантэлам.
Дэгельмінтызацыя хатніх жывёл і знішчэнне блох.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.