аргенцінскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыега Арманда Марадона (ісп.: Diego Armando Maradona; 30 кастрычніка 1960, Ланус, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 25 лістапада 2020, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дыега Арманда Марадона | |||||||||||||||||||||
Мянушка | El Pibe de Oro[1] | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 кастрычніка 1960[2][3][…] |
|||||||||||||||||||||
Памёр |
25 лістапада 2020[4] (60 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Аргенціна | |||||||||||||||||||||
Рост | 165 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выступаў за футбольныя клубы «Бока Хуніярс» (Аргенціна), «Барселона» (Іспанія), «Напалі» (Італія), «Севілья» (Іспанія).
На працягу доўгіх гадоў (з 1977 па 1994) ён быў лідарам нацыянальнай зборнай Аргенціны. У многім дзякуючы яго індывідуальнаму майстэрству аргенцінцы сталі чэмпіёнамі свету ў Мексіцы-1986, а ў 1990 годзе заваявалі серабро ЧС у Італіі. У складзе зборнай роднай краіны Марадона правёў 91 матч, забіўшы 34 мячы. Прафесійную кар’еру ён пачаў у 1976 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс» з Буэнас-Айрэса, затым гуляў у «Бока Хуніярс» (1981—1982), пасля чаго перабраўся ў Еўропу. У Старым Свеце Дыега ў складзе «Барселоны» стаў уладальнікам Суперкубка і Кубка Іспаніі, з «Напалі» двойчы выйграў чэмпіянат Італіі, нацыянальны Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка УЕФА. Пасля італьянскага этапу Марадона правёў адзін сезон у іспанскай «Севільі», а ў 1993 годзе завяршыў гульнявую кар’еру на радзіме ў «Бока Хуніярс»[7].
У якасці трэнера Дыега Марадона працаваў з 1994 года. Спачатку ён узначальваў аргенцінскія клубы «Тэкстыл Мандэю» і «Расінг», а з 2008 па 2010 быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Аргенціны. На Чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР падапечныя Дыега Марадоны дайшлі да чвэрцьфіналу, у якім значна прайгралі камандзе Германіі (0:4). Завяршыўшы работу ў зборнай у хуткім часе пасля сусветнага першынства, Марадона доўгі час не трэніраваў, а ў 2011 годзе стаў настаўнікам клуба «Аль-Васл» з ААЭ. Прапрацаваўшы там крыху больш за год, Марадона пакінуў каманду і да мая 2017 года зноў не займаўся футбольнай дзейнасцю. Затым ён зноў прыехаў у ААЭ і стаў галоўным трэнерам клуба «Аль-Фуджайра», але зноў поспехаў не дабіўся і ў канцы красавіка 2018 года пакінуў сваю пасаду. За межамі футбольнага жыцця Дыега Марадона вядомы сваімі экстравагантнымі выказваннямі і ўчынкамі[7].
15 мая 2018 года Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», ён стаў старшынёй праўлення клуба. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гады[8]. Марадона мусіў пачаць выконваць свае абавязкі пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі[7]. 16 ліпеня 2018 года Дыега наведаў Брэст, дзе назіраў за матчам «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» (паражэнне 1:3), а на наступны дзень ад’ехаў у Аргенціну. У верасні 2018 года ўзначаліў клуб другога дывізіёна Мексікі «Дарадас»[9], застаўшыся «ганаровым прадстаўніком» беларускага клуба. У чэрвені 2019 года праз праблемы са здароўем пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дарадас»[10].
У верасні 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма»[11]. У лістападзе 2019 года, пасля змены кіраўніцтва клуба, быў адпраўлены ў адстаўку[12], аднак неўзабаве адстаўка была адменена і Марадона вярнуўся да працы з камандай[13].
25 лістапада 2020 года Марадона памёр з-за раптоўнага[14] спынення сэрца[15]. Ускрыццё назвала прычынай смерці футбаліста востры ацёк лёгкіх, які быў выкліканы хранічнай сардэчнай недастатковасцю. Акрамя таго, у яго была выяўленая сардэчная паталогія — дылатацыйная кардыяміяпатыя[16]. У сувязі з яго смерцю ў краіне была абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба[17]. Кіраўніцтва клуба «Хімнасія і Эсгрыма», які стаў апошнім у трэнерскай кар’еры Дыега, у сваёй афіцыйнай заяве выказала яго родным і блізкім шчырыя спачуванні[18]. Цырымонія развітання з вялікім футбалістам адбылася 26 лістапада 2020 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Буэнас-Айрэсе. На шляху да труны з’явілася чарга даўжынёй у сем кварталаў[19][20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.