From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуна́іўці[1] (укр.: Дуна́ївці) — горад у Дунаявецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на рацэ Тэрнава, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Дунаіўці і ў 68 км ад Хмяльніцкага. Гарадскому савету падпарадкоўваецца таксама сяло Мушкутынці, размешчанае на паўднёвым усходзе ад горада. Насельніцтва горада разам з вёскай Мушкутынці па стане на 2001 год складала 17 310 жыхароў.
Першая згадка пра горад датуецца 1403 г., у 1592 г. кароль Жыгімонт III Ваза прадаставіў Дунаіўцам магдэбургскае права, пацверджанае ў 1605 г. На 1870-я гг. прыйшлося значнае прамысловае і гандлёвае развіццё горада. Ад 1923 г. Дунаіўці — райцэнтр, з 1958 г. — горад раённага падпарадкавання.
Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 ліпеня 2001 г. горад Дунаіўці ўнесены ў Спіс гістарычных населеных мясцін Украіны. У 2003 г. горад адзначыў свой 600-гадовы юбілей.
Назва «Дунаіўці» (да пачатку XVIII ст. — Дунайгорад) не мае нічога агульнага з назвай ракі Дунай, бо горад размешчаны далёка ад яе. Ёсць некалькі версій паходжання назвы горада. Найбольш верагодна, што ў аснове назвы горада ляжыць корань «дун», " «дуна», «дон». Гэты корань ужываўся ў мове індаеўрапейскіх народаў і азначаў ваду ці, раку. Паколькі на тэрыторыі горада і яго ваколіц і да гэтага часу ёсць шмат азёр і рака Тэрнава, то гэта магло стаць асновай паходжання назвы горада. Тым больш, што ва ўкраінскіх народных песнях слова «дунай» як раз і ўжываецца ў значэнні «вада», «вялікая вада», «разліў вады», «рака» і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.