![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Dumbarton_Oaks_-_house_photo_with_snow.jpg/640px-Dumbarton_Oaks_-_house_photo_with_snow.jpg&w=640&q=50)
Думбартан-Окс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Думбартан-Окс або Дамбартан-Оўкс (Dumbarton Oaks) — старадаўні асабняк у прыгарадзе амерыканскай сталіцы, Джорджтаўне, вядомы як адзін з найбуйнейшых цэнтраў амерыканскай і сусветнай візантыністыкі. Думбартанская сядзіба кіруецца папячыцелямі Гарвардскага ўніверсітэта.
Славутасць | |
Думбартан-Окс | |
---|---|
![]() | |
38°54′51″ пн. ш. 77°03′48″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1940[2] |
Сайт | doaks.org (англ.) |
![]() |
Асабняк быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Сярод яго насельнікаў — віцэ-прэзідэнт Дж. К. Кэлхун. У 1920 году набыты парай Блісаў, якая належала да ўплывовых кругоў амерыканскай дыпламатыі. У 1944 годзе ў маёнтку праходзіла міжнародная канферэнцыя, якая падрыхтавала стварэнне ААН.
Пад кіраўніцтвам Блісаў старадаўняя сядзіба змянілася. Да рэканструкцыі асабняка былі прыцягнутыя такія вядучыя архітэктары, як Філіп Джонсан. Парк у Дамбартан-Оўксе, зноўку распланаваны працамі Беатрыкс Фаранд, лічыцца адной з вех у найноўшай гісторыі ландшафтнай архітэктуры. У гасцях у Блісаў бывалі многія выдатныя асобы. Да 30-годдзя (1938) шлюбу Блісаў І. Ф. Стравінскі напісаў камерны канцэрт у духу Брандэнбургскіх канцэртаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Hestia_tapestry.jpg/640px-Hestia_tapestry.jpg)
Асноўнымі сферамі інтарэсаў Блісаў як калекцыянераў былі візантыйскае мастацтва і дакалумбавыя цывілізацыі (руск.) (бел.. Іх збор візантыйскага мастацтва — адзін з самых багатых у ЗША. З падачы ўладальнікаў сядзібы Думбартан-Окс стаў цэнтрам сусветнай візантыністыкі. Тут жылі і працавалі такія аўтарытэты, як А. А. Васільеў і А. П. Каждан.
Пры цэнтры медыявістыкі з 1941 года выходзіць навуковы часопіс «Dumbarton Oaks Papers».