Дуглас Ошэраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуглас Дын Ошэраў (англ.: Douglas Dean Osheroff; нар. 1 жніўня 1945 года, Абердзін, штат Вашынгтон, ЗША ў сям'і яўрэйскіх імігрантаў з Расіі) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996) (сумесна з Дэвідам Лі і Робертам Рычардсанам) "за адкрыццё звышцякучасці гелію-3". Адкрыццё было зроблена ў 1971 годзе, калі Ошэраў быў аспірантам ў Карнельскага ўніверсітэта.
Дуглас Дын Ошэраў | |
---|---|
англ.: Douglas Dean Osheroff | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1945[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Phyllis Liu-Osheroff[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка нізкіх тэмператур |
Месца працы | |
Альма-матар |
Калтэх, Карнельскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Дэвід Морыс Лі |
Член у | |
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па фізіцы (1996) Стыпендыя Макартура (1981) |
Сайт | physics.stanford.edu/peo… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ошэраў атрымаў ступень бакалаўра ў 1967 годзе ў Калтэху. Ступень доктара ён атрымаў у Карнельскім універсітэце ў 1973 годзе.
Па стане на 2006 год выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на аддзяленнях фізікі і прыкладной фізікі, якімі ён нейкі час кіраваў.
Ошэраў прымаў удзел у камісіі па расследаванні аварыі касмічнага чоўна Калумбія, выконваючы тыя ж функцыі, што і Рычард Фейнман ў камісіі па расследаванні аварыі Чэленджэра.
Зноскі
- Douglas D. Osheroff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Douglas Dean Osheroff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- NNDB — 2002.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.