From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубі́скі дагавор (літ.: Dubysos sutartys) — дагавор, які складаўся з трох прававых актаў, сфармуляваных 31 кастрычніка 1382 года вялікім князем літоўскім Ягайлам, яго братам Скіргайлам і Конрадам фон Валенродам, маршалам тэўтонскіх рыцараў. Цягам грамадзянскай вайны ў ВКЛ у 1381—1384 гадах тэўтонскія рыцары дапамаглі Ягайлу і Скіргайлу перамагчы іх дзядзьку Кейстута і яго сына Вітаўта. Намагаючыся ажыццявіць абяцанні, дадзеныя Ягайлам падчас вайны, тэўтонскія рыцары арганізавалі перамовы аб заключэнні пагаднення[1]. Дакументы былі падпісаны пасля шасцідзённых перамоў на востраве ракі Дубісы[2]. Дагавор не быў ратыфікаваны і ніколі не ўступаў у моц. Вайна працягнулася ўлетку 1383 года.
Дубіскі дагавор | |
---|---|
Тып дагавора | палітычнае пагадненне |
Дата падпісання | 31 кастрычніка 1382 |
Месца падпісання | востраў ракі Дубісы |
Увайшоў у сілу | ніколі |
Бакі |
Тэўтонскі ордэн Ягайла, Скіргайла |
Усе тры акты (захаваліся арыгіналы толькі двух, трэці вядомы толькі з перапісанага рукапісу 1410 года[1]) былі падпісаны ўсімі сынамі Альгерда і Юліяны Цвярской (Ягайлам, Скіргайлам, Карыбутам, Кірыгайлам, Вігунтам і Свідрыгайлам), і Ганулам[2], віленскім купцом, які ў чэрвені 1382 года адчыніў гарадскую браму, даючы магчымасць Ягайле звергнуць Кейстута. Юліяна падпісала толькі той акт, паводле якога Жамойць адыходзіла Ордэну[1]. Літоўскія гісторыкі Данілевічус і Ёнінас паставілі аўтэнтычнасць гэтага акту пад пытанне, разглядаючы яго як падробку 1410-х гадоў, але іх навуковыя меркаванні не з'яўляюцца шырока распаўсюджанымі[1].
Кейстут памёр у Крэўскай турме 15 жніўня 1382 года. Вітаўту некалькімі месяцамі раней удалося ўцячы ў крыжацкі ордэн, дзе ён прасіў пратэкцыі і дапамогі[5]. Гэта дало дадатковую перавагу крыжакам, якія настойвалі на ратыфікацыі пагаднення. Пяць разоў вялікі магістр прапаноўваў дату, але Ягайла няўхільна адмаўляўся[6]. Заключная сустрэча была прызначана на 19 ліпеня 1383 на той самым востраве, дзе праводзілася першае паседжанне. Ягайла прыбыў як было дамоўлена, але крыжацкая дэлегацыя на чале з вялікім магістрам Конрадам Зёльнерам фон Ротэнштайнам затрымалася каля Хрыстмемеля ў некалькіх мілях ад прызначанага месца сустрэчы з-за мелкаводдзя Нёмана[6][7]. Пакрыўджаны Ягайла не збіраўся сыходзіць са свайго месцапалажэння, каб сустрэць вялікага магістра. Дэлегацыі раздзяліліся.
Тэўтонскія рыцары абвясцілі вайну 30 ліпеня[2]. Яны ахрысцілі Вітаўта і падтрымалі яго барацьбу супраць Ягайлы за вяртанне сваёй вотчыны. Урэшце, улетку 1384 года Вітаўт і Ягайла замірыліся: Вітаўт вярнуў сабе бацькоўскія землі (акрамя Трокаў), а Ягайла ў 1386 годзе быў каранаваны як кароль Польшчы. Да канца невядома, чаму дыпламатычныя перамовы паміж Ягайлам і крыжакамі праваліліся. Некаторыя сцвярджаюць, што Ягайла ўжо ведаў пра магчымасць шлюбу з польскай каралевай Ядвігай і ўзыходу на польскі сталец[1]. Іншыя сцвярджаюць, што Юліяна, маці Ягайлы, адмовілася хрысціцца ў каталіцтва з-за свайго праваслаўнага веравызнання[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.