From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́а Лі́па (англ.: і алб.: Dua Lipa; нар. 22 жніўня 1995, Вэстмінстэр, Вялікі Лондан) — брытанская спявачка косаўскага паходжання, аўтар песень і мадэль. У 2015 годзе яна падпісала кантракт з Warner Bros. Records і неўзабаве выпусціла свой першы сінгл. У снежні 2016 года пры падтрымцы часопіса The Fader быў зняты дакументальны фільм пра спявачку, See in Blue. У студзені 2017 года спявачка атрымала прэмію EBBA Public Choice Award.
Дуа Ліпа | |
---|---|
алб.: Dua Lipa | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1995[1] (29 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Бацька | Dukagjin Lipa[d][5] |
Маці | Anesa Lipa[d][6] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар, мадэль, мадэльер, актрыса, падкастарка, pop singer, кампазітарка, кінапрадзюсар |
Пеўчы голас | мецца-сапрана[12][13][…] |
Інструменты | вакал[14] |
Жанры | поп-музыка, пост-дыска[d], хаўс[d], funktronica[d], інды-поп[15][16][…], Дрым-поп[15][16][…] і сінці-поп[15][16][…] |
Узнагароды |
|
Аўтограф | |
dualipa.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
2 чэрвеня 2017 года адбыўся рэліз яе аднайменнага дэбютнага альбома. Асобна ад альбома выйшла сем сінглаў, двое з якіх сталі адразу паспяховымі ў брытанскіх чартах; «Be the One» і «IDGAFruen». Сінгл «New Rules», які заняў першае месца ў Брытаніі (UK Singles Chart), здолеў таксама патрапіць на шостае месца ў чартах ЗША. У лютым 2018 года Ліпа выйграла дзве прэміі Brit Awards у намінацыі British Female Solo Artist and British Breakthrough Act. У красавіку сінгл Ліпы і Кельвіна Харыса «One Kiss» таксама здолеў дасягнуць першага месца ў UK Singles Chart.
У лютым 2019 года на цырымоніі Grammy Awards, атрымала дзве ўзнагароды: у катэгорыях Найлепшы новы выканаўца і Найлепшы танцавальны запіс за сінгл «Electricity» (сумесна з дуэтам Silk City).
Другі студыйны альбом спявачкі «Future Nostalgia» быў выпушчаны ў сакавіку 2020 года і атрымаў прызнанне крытыкаў. Альбом стаў першай кружэлкай № 1 для Ліпы ў Вялікабрытаніі; вядучы сінгл «Don’t Start Now» быў на другім месцы ў брытанскім (UK Singles Chart) і амерыканскім (Billboard Hot 100) хіт-парадах.
На 64-й штогадовай цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Грэмі», якая прайшла 14 сакавіка 2021 года, была ўдастоена прэміі ў катэгорыі «За найлепшы вакальны поп-альбом» (Future Nostalgia).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.