Дронты (Raphidae) — вымерлае сямейства нелятаючых птушак атрада голубападобных (Columbiformes). Жылі на Маскарэнскіх астравах, размешчаных у Індыйскім акіяне.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Дронты |
Raphus cucullatus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Raphinae
|
Віды |
---|
- Raphus cucullatus
- Pezophaps solitaria
|
|
Закрыць
Да канца XVIII стагоддзя ўсе тры віды дронтаў былі цалкам вынішчаны чалавекам і завезенымі ім жывёламі.
Сямейства дронтаў ўключала 3 віды:
- Маўрыкійскі дронт, або Дадо (Raphus cucullatus) жыў на востраве Маўрыкій; апошняе згадванне аб ім адносіцца да 1681; маецца малюнак мастака Р. Саверэя 1628.
- Белы, або бурбонскі дронт (Threskiornis solitarius, Raphus solitarius) жыў на оcтрове Рэюньён, вымер каля 1750.
- Дронт-пустэльнік (Pezophaps solitaria) жыў на востраве Радрыгес, вымер пасля 1761, магчыма, дажыў да пачатку XIX ст.