Цмок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цмок, таксама Змей — шырокае паняцце, якое аб’ядноўвае шэраг міфічных істот, галоўным чынам пачвар. Часцей за ўсё надзяляецца рысамі рэптыліі, гіганцкімі памерамі. Паводле паданняў мае вялікія памеры, сілкуецца людзьмі, можа мець некалькі галоў, можа лётаць і выдыхаць полымя з сваёй пашчы, а таксама валодае чароўнымі здольнасьцямі. З’яўляецца папулярным персанажам казак, міфаў, павер'яў амаль усіх народаў свету, а таксама сучаснай літаратуры фэнтэзі.