![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Minsk_city_skyline.jpg/640px-Minsk_city_skyline.jpg&w=640&q=50)
Дразды (вадасховішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дразды́ — вадасховішча на паўночна-заходняй ускраіне Мінска, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%94%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D1%85.jpg/640px-%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%94%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D1%85.jpg)
Дразды | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 53°56′51″ пн. ш. 27°27′50″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 6 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 2,1 км² |
Аб'ём | 0,00575 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 13 км |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,7 м |
Плошча вадазбору | 649 км² |
Упадаюць | Рака Свіслач |
Выцякаюць | Рака Свіслач |
Год напаўнення | 1976 |
![]() |
Створана ў 1976 годзе плацінай на рацэ Свіслач для тэхнічнага водазабеспячэння і абваднення горада. Плошча 2,1 км², даўжыня 6[1] км, найбольшая шырыня 0,6 км. Глыбіня дасягае 6 м, сярэдняя глыбіня 2,7 м, аб'ём вады 5,75 млн. м³, плошча вадазбору 649 км².
Дразды з'яўляюцца праточным вадасховішчам. Берагі ў асноўным нізкія, маецца 4 невялікіх вострава. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—60 см) трымаецца да 3-й дэкады красавіка. Водная расліннасць развіта слаба.
На лясістых берагах паўночна-заходняй часткі вадасховішча пабудаваны санаторыі і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, дзейнічае зона адпачынку са шматлікімі пляжамі і лодкавай станцыяй. Частка ўзбярэжжа аддадзена пад дачныя ўчасткі. Паміж Заслаўскiм вадасховішчам і Драздамі размешчаны канал для заняткаў воднымі вiдамi спорту. Дразды з'яўляюцца папулярным месцам летняй і падлёднай лоўлі рыбы.