Драгічынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Драгі́чынскі сельсавет (руск.: Дрогичинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Драгічын (не ўваходзіць у склад).
Драгічынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Драгічын (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 898 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад сельсавета з Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнікаўскага сельсавета[2]. 27 ліпеня 1965 года ў сувязі з уключэннем вёскі Стараселле ў межы гарадскога пасёлка Драгічын сельсавет перайменаваны ў Драгічынскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак (з 10 лістапада 1967 года — горад) Драгічын, таксама ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае і Зарэчка Старасельскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Драгічынскага сельсавета было 18 населеных пунктаў[4]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[5]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гутаўскага сельсавета (вёскі Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 4025 чалавек[7], з іх 96,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 3898 чалавек[9].