адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Доўгае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мазуршчынскага сельсавета[1]. 11 кастрычніка 1961 года ў склад Даманавіцкага сельсавета перададзена вёска Ананчыцы[2]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яскавіцкага сельсавета з вёскамі Вялікі Лес, Морач, Яскавічы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2359 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 2333 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.