![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Stranger_Things_logo.png/640px-Stranger_Things_logo.png&w=640&q=50)
Дзіўныя рэчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзіўныя рэчы» (англ.: Stranger Things) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял, створаны братамі Дафер для стрымінгавага сэрвісу Netflix.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Дзея адбываецца ў 1980-я гады ў выдуманым горадзе Хоўкінс, штат Індыяна. Першы сезон серыяла расказвае пра падзеі, якія былі ў лістападзе 1983 года — з сакрэтнай дзяржаўнай лабараторыі ўцякае дзяўчынка са здольнасцямі тэлекінезу. Разам з гэтым знікае хлопчык і яго матка, сябры і шэф мясцовай паліцыі пачынаюць яго шукаць. Другі сезон, дзея якога адбываецца ў кастрычніку 1984 года, прысвечаны спробам персанажаў вярнуцца да нармальнага жыцця пасля падзей першага сезона. Трэці сезон апавядае пра падзеі ў Хоўкінсе летам 1985 года.
Серыял напоўнены адсылкамі да поп-культуры 1980-х гадоў[6], работ Стывена Кінга, Говарда Філіпса Лаўкрафта, Стывена Спілберга, Джона Карпентэра, Джорджа Лукаса, Дэвіда Лінча і іншых фільмаў і літаратурных твораў[7][8][9][10][11].
Прэм’ера першага сезона, які складаецца з васьмі эпізодаў, адбылася на Netflix 15 ліпеня 2016 года. Серыял атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў, якія адзначылі атмасферу, акцёрскую ігру, рэжысуру, музычнае суправаджэнне і адсылкі да жанравых фільмаў 1980-х гадоў[12]. Другі сезон, які складаецца з дзевяці серый, быў выпушчаны 27 кастрычніка 2017 года. У снежні 2017 года Netflix замовіў трэці сезон, які складаецца з васьмі эпізодаў. Яго прэм’ера адбылася 4 ліпеня 2019 года. 30 верасня таго ж года на афіцыйным YouTube-канале серыяла было абвешчана, што серыял атрымае працяг. Чацвёрты сезон, які складаецца з дзевяці эпізодаў, выйдзе ў 2022 годзе. Прэм’ера першых сямі серый адбудзецца 27 мая 2022 годзе, апошнія дзве серыі выйдуць праз месяц — 1 ліпеня. Браты Дафер заявілі, што ўсяго запланавана пяць сезонаў.
Па звестках на май 2022 года, серыял атрымаў 7 прэмій «Эмі» і яшчэ 31 намінацыю, у тым ліку намінацыю за «Найлепшы драматычны серыял». Сярод іншых прэміяльных дасягненняў: чатыры намінацыі на прэмію «Залаты глобус» і дзесяць намінацый на Прэмію Амерыканскай гільдыі кінаакцёраў (з перамогай у катэгорыі «Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле» ў 2017 годзе).