адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзё́рнавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзёрнавічы.
Дзёрнавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзёрнавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 706 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юзафоўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасаваны вёскі Барысы і Верасна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 34 населеныя пункты[3]. 20 жніўня 1980 года скасавана вёска Кашалёва[4], у 1987 годзе — вёска Саракавікі[5], 27 чэрвеня 2008 года — вёска Фрэйзава[6], 29 верасня 2017 года — вёска Юркава[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[8], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 706 чалавек[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.