Дзяленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяле́нне – арыфметычная аперацыя, якая выконваецца над дзвюма лікамі (дзелівам і дзельнікам) і палягае ў знаходжанні ліка, які ў выніку памнажэння з дзельнікам дасць дзеліва. Такім чынам, дзяленне – гэта аперацыя, адваротная да памнажэння.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Лік, што з’яўляецца вынікам аперацыі дзялення двух лікаў, называецца дзеллю гэтых лікаў.
Менш фармальна, сутнасць дзялення палягае ў адказе на пытанне «колькі разоў у першым паўтараецца другое?» або «колькі разоў можна ад першага адняць другое?» Неабходнасць дзялення лагічна ўзнікае тады, калі вядзецца размеркаванне колькасці па групах аднолькавага памеру. Напрыклад,
- хуткасць аўтамабіля складае 80 км/г. За які час ён пераадолее адлегласць 320 км? (Адказ: 320 : 80 = 4 гадзіны)
- на колькі дзён хопіць пачкі з 28 таблетак, калі іх прымаць па 4 на дзень? (Адказ: 28 : 4 = 7)
- колькі пар ботаў можна купіць за 450 рублёў, калі адна пара каштуе 90 рублёў? (Адказ: 450 : 90 = 5)
Дзяленне абазначаецца знакам «:», які ставіцца між дзвюма аперандамі. Напрыклад, запіс «A : B» абазначае «падзяліць A на B». Запіс «A : B = C» азначае: лік C ёсць дзеллю лікаў A і B.
У вылічальнай тэхніцы і праграмаванні распаўсюджана таксама абазначэнне аперацыі дзялення знакам «/».
Любы дроб таксама можна разглядаць як запіс аперацыі дзялення, у якой дзелівам з’яўляецца лічнік, а дзельнікам – назоўнік дробу.
Маючы на ўвазе вызначэнне дзялення,
A × B = C => C : A = B, C : B = A
Адпаведна,
A : B = C => B × C = A, A : C = B