Дзесяць запаведзей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзесяць запаведзяў (Дэкалог або Закон Божы) (іўр.: עשרת הדברות, «асерэт-а-дзіброт» — літар. Десять прамоў; стар.-грэч.: δέκα λόγοι, «Дэкалог» — літаральна «Дзесяціслоўе») — прадпісанні, дзесяць асноўных законаў, якія, згодна з Пяцікніжжам, былі дадзены самім Богам Майсею, у прысутнасці сыноў Ізраіля, на гары Сінай на пяцідзесяты дзень пасля выхаду з Егіпта.
Дзесяць запаведзяў утрымліваюцца ў Пяцікніжжы ў двух версіях, якія амаль не адрозніваюцца друг ад друга (гл. Зых. 20:2-17; Др. Зак. 5:7-21). Згодна з яўрэйскай традыцыяй, варыянт, які змяшчаецца ў 20-й главе кнігі Зыход, быў на першых, разбітых скрыжалях, а варыянт Другога Закона — на другіх.