Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 (укр.: День памʼя́ті та перемо́ги над наци́змом у Дру́гій світові́й війні́ 1939 – 1945) — дзяржаўнае свята Украіны, якое адзначаецца штогод 8 мая, пачынаючы з 2024 года. Дзяржаўнае свята было ўстаноўлена 29 мая 2023 г. Вярхоўнай Радай Украіны замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 9 мая, які прыходзіўся ў адзін дзень з савецкім Днём перамогі.[1][2]
Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 | |
---|---|
Чырвоны мак[en] — сімвал памяці. | |
Тып | Дзяржаўнае |
Афіцыйна | День пам'яті та перемоги над нацизмом у Другій світовій війні 1939 – 1945 |
інакш | Дзень памяці і перамогі |
Устаноўлена | 29 мая 2023 |
Адзначаецца | Украіна |
Дата | 8 мая |
Традыцыі | Паніхіда, ускладанне вянкоў |
Звязана з | Акт капітуляцыі Германіі |
У гадавіну капітуляцыі нацысцкай Германіі (гэтую падзею прынята разглядаць як сімвал перамогі над нацызмам) ва Украіне, пачынаючы з 2016-га па 2023-ы год, ушаноўваўся 8 мая памятны дзень — Дзень памяці і прымірэння — (памяці ахвяр) сусветнай вайны і прымірэння паміж краінамі-ўдзельніцамі Другой сусветнай вайны). Згодна з Указам Прэзідэнта Украіны, падпісаным у 2015 годзе, мэтай святкавання з'яўляецца "дастойнае ўшанаванне подзвігу ўкраінскага народа, яго выдатны ўклад у перамогу Антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне і выказванне павагі ўсім змагарам супраць нацызму".[3]
12 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон № 9278 «Аб Дні памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў».[4]