Дзень Волі
Нацыянальнае свята Беларусі, угодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з афіцыйным Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — дзяржаўным святам, якое прымеркавана да дня вызвалення горада Мінска ад нацысцкіх войскаў 3 ліпеня 1944 года.
Дзень Волі, Дзень Незалежнасці — беларускае свята, гадавіна абвяшчэння незалежнасці першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года прынята Трэцяя Устаўная грамата). У Рэспубліцы Беларусь святкуецца на неафіцыйным узроўні, таксама адзначаецца беларускай дыяспарай.
Хуткія факты Дзень Волі ...
Дзень Волі | |
---|---|
Тып | неафіцыйнае свята (Беларусь і беларуская дыяспара) |
Дата | 25 сакавіка |
Святкаванне | мітынгі і шэсці |
Звязана з | Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі |
Закрыць