Дзверы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзверы — канструкцыйны элемент будынка або транспартнага сродка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго. Колькасць дзвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма дзвярэй — на бегунах, у наш час пашыраны дзверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі — драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна дзверы маюць адно палатно. Дзверы з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. Атрымалі пашырэнні двухстворкавыя дзверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залу. Дзверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі[1].