From Wikipedia, the free encyclopedia
Джын Гарднер Батэн (англ.: Jane «Jean» Gardner Batten; 15 верасня 1909, Ратаруа — 22 лістапада 1982, Пальма-дэ-Мальёрка) — новазеландскі пілот, атрымала вядомасць сваімі рэкорднымі пералётамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі (1936), уладальніца залаты авіяцыйны медаль ФАІ (1938).
Джын Гарднер Батэн | |
---|---|
англ.: Jane «Jean» Gardner Batten | |
| |
Род дзейнасці | лётчыца, інжынерка |
Дата нараджэння | 15 верасня 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1982[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джын Батэн нарадзілася 15 верасня 1909 г. у новазеландскім горадзе Ратаруа. Адукацыю атрымала ў прыватнай школе ў Оклендзе. У 1930 годзе Джын пераехала ў Лондан, і неўзабаве пасля гэтага пачала браць урокі ў адным з лонданскіх аэраклубаў. Сваю першую ліцэнзію на права кіраванне самалётам атрымала ў 1931 годзе.
У 1933 годзе яна здзейсніла першую спробу пералёту з Вялікабрытаніі ў Аўстралію. Спроба скончылася няўдачай з-за паломкі рухавіка самалёта ў Індыі. Другая спроба такога ж пералёту скончылася вымушанай пасадкай у Італіі. Трэцяя спроба была паспяховай: стартаваўшы 8 траўня 1934 г. яна дасягнула аўстралійскага горада Дарвіна праз 14 дзён і 22 гадзіны. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага яна стала першай жанчынай-пілотам, якая здзейсніла зваротны пералёт з Аўстраліі ў Вялікабрытанію.
11 лістапада 1935 года Джын распачала спробу ўстанаўлення рэкорднага часу пералёту праз Атлантыку, паміж берагамі Афрыкі і Бразіліі. Яе час пералёту (61 гадзіна 15 хвілін) больш чым на 20 гадзін палепшыў мінулы рэкорд для гэтага маршруту.
5 кастрычніка 1936 года яна пачала свой пералёт з Вялікабрытаніі ў Новую Зеландыю. Праз 6 дзён яна дасягнула Аўстраліі. 16 кастрычніка яна пакінула бераг Аўстраліі і пасля 10 з паловай гадзін палёту над Тасманавым морам дасягнула Новай Зеландыі. Час яе адзіночнага пералёту склаў 11 дзён і 45 хвілін. Гэты рэкорд пратрымаўся на працягу наступных 44-х гадоў. Пасля некалькіх месяцаў адпачынку на радзіме яна здзейсніла зваротны пералёт у Вялікабрытанію за 5 дзён і 18 гадзін, такім чынам, усталяваўшы два сусветныя рэкорды пры палёце ў абодвух напрамках.
У 1938 годзе яна стала першай жанчынай, якая была ўзнагароджана за свае дасягненні залатым авіяцыйным медалём ФАІ.
У 1977 годзе міжнародны тэрмінал аэрапорта Окленда быў названы імем Джын Батэн.
Джын памерла на востраве Мальёрка ў горадзе Пальма 22 лістапада 1982 года ў беднасці і поўнай невядомасці. Сусветная грамадскасць даведалася пра яе смерць толькі праз 5 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.