Джуліян Асанж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Джуліян Асанж | |
---|---|
англ.: Julian Paul Assange | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Julian Paul Hawkins |
Псеўданімы | Proff[1][2] і Mendax[3] |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1971(1971-07-03)[4][5][…] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Shipton[d] |
Маці | Christine Assange[d] |
Жонка | Stella Assange[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | інтэрнэт-актывіст, хакер, праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадзюсар, тэлерэжысёр, пісьменнік, журналіст, вядучы, бізнесмен, whistleblower |
Гады творчасці | з 1987 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Sam Adams Award[d] (2010) Index Award[d] (2008) Stuttgart Peace Prize[d] (2020) Сіднейская прэмія міру (2011) Walkley Awards[d] (2011) Günter Walraff award[d] (2022) Ossietzky Prize[d] (2023) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.
Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[10].
14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[11].
У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[12]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[13].
Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[14].