From Wikipedia, the free encyclopedia
Джордж Альберт Крол (англ.: George Albert Krol; 1956, Пітсбург, штат Пенсільванія) — амерыканскі дыпламат, саветнік-пасланнік. Пасол ЗША ў Беларусі (2003—2006), Узбекістане (2011—2014), Казахстане (2015—2018).
Джордж Альберт Крол | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Майкл Козак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1956 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола[1]. Навучаўся ў прыватнай школе Святога Пятра ў Джэрсі-Сіці (Нью-Джэрсі), атрымаў ступень бакалаўра гісторыі з адзнакай Гарвардскага ўніверсітэта, магістрскія званні ў філасофіі, палітыцы і эканоміцы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).
З 1982 года ў Знешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расіі, Украіне і Беларусі.
У 1993—1995 — намеснік пасла, часовы павераны у Мінску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланнік-дарадца ў палітычных пытаннях Пасольства ЗША ў Маскве (Расія). У 2003—2006 — пасол ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — пасол ЗША ва Узбекістане. У 2015—2018 — пасол ЗША ў Казахстане[2][3].
З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айленд)[4].
Валодае беларускай[5], рускай, польскай мовамі.
Мае двух старэйшых братоў.
Жонка — Меліса Уэлч[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.