![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/JohnvonNeumann-LosAlamos.jpg/640px-JohnvonNeumann-LosAlamos.jpg&w=640&q=50)
Джон фон Нейман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон фон Нейман (англ.: John von Neumann; або Іаган фон Нейман, ням.: Johann von Neumann; пры нараджэнні Янаш Лаёш Нейман, венг.: Neumann János Lajos; 28 снежня 1903, Будапешт — 8 лютага 1957, Вашынгтон) — венгра-амерыканскі матэматык, які зрабіў важны ўклад у квантавую фізіку, квантавую логіку, функцыянальны аналіз, тэорыю мностваў, інфарматыку, эканоміку і іншыя галіны навукі. Найбольш вядомы як прабацька сучаснай архітэктуры камп’ютараў (так званая архітэктура фон Неймана), ужываннем тэорыі аператараў да квантавай механікі (алгебра фон Неймана), а таксама як удзельнік Манхэтэнскага праекта і як стваральнік тэорыі гульняў і канцэпцыі клеткавых аўтаматаў.
Хуткія факты Джон фон Нейман, Дата нараджэння ...
Закрыць
Таксама вядомасць Джон фон Нейман заслужыў як вынаходнік, паліглот і энцыклапедыст.