From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Хігінс (англ.: John Higgins; нар. 18 мая 1975, Уішау, вобл. Паўночны Ланаркшыр, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Былы лідар сусветнага рэйтынгу. Чатырохразовы чэмпіён свету (1998, 2007, 2009, 2011), трохразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1998, 2000, 2010), двухразовы пераможца Мастэрс (1999, 2006) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. Пераможца 30-ці рэйтынгавых турніраў (трэцяе месца ў гісторыі пасля Стывена Хендры і Роні О’Салівана). З сезона 1995/1996 нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Джон Хігінс
англ.: John Higgins | |
Дата нараджэння: | 18 мая 1975[1] (49 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Шатландыя |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1992—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (24.05.1998–28.05.2000 15.05.2007–15.05.2008 09.05.2010–04.10.2010 13.12.2010–03.05.2011) |
Цяперашні рэйтынг: | 4 (8 мая 2018) |
Прызавыя грошы: | > £7,600,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (8 разоў: Кубак Нацый 2000, Айрыш Мастэрс 2000, Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2003, Кубак LG 2003, Гран-пры 2004, Шанхай Мастэрс 2012, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012, Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі 2016) |
Колькасць соценных серый: | 730 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 30 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 3 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 16 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 3 |
Чэмпіён свету: | (1998, 2007, 2009, 2011) |
Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ўжо ў сезоне 1994/1995 выйграў тры рэйтынгавыя турніры і дэбютаваў на чэмпіянаце свету, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 снукернага рэйтынгу, дзе нязменна трымаецца па сённяшні дзень. У прамежку паміж сезонамі 1996/1997 і 2011/2012 ніколі не апускаўся ніжэй за шостую пазіцыю ў рэйтынгу. У 1998 годзе ўпершыню перамог на чэмпіянаце свету, а ў наступным сезоне стаў лідарам сусветнага рэйтынгу і выйграў чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, што дазволіла яму застацца на першым месцы табелі аб рангах на другі сезон запар. У 2000 годзе ў другі раз перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, пасля чаго на працягу шасці гадоў не атрымліваў тытулаў Трайной кароны, а ў 2006 годзе выйграў другі тытул Мастэрс. У 2007 годзе стаў двухразовым чэмпіёнам свету і падняўся на першае месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне ў трэці раз у кар’еры, а ў 2009 годзе зноў перамог на чэмпіянаце свету.
У 2010 годзе Хігінс быў абвінавачаны ў здачы пэўных фрэймаў за грошы пасля спецаперацыі, якую правёў таблоід «News of the World» у гасцінічным нумары ва Украіне. Нягледзячы на тое, што яго віна не была даказаная, Хігінс быў дыскваліфікаваны на 6 месяцаў і аштрафаваны на £75000 за пэўныя парушэнні і вярнуўся да гульні толькі ў сярэдзіне сезона 2010/2011. Пасля вяртання выйграў шэсць прафесійных турніраў у сезоне, уключаючы трэці тытул чэмпіянату Вялікабрытаніі і чацвёрты чэмпіянат свету, вярнуўшыся на першую пазіцыю ў рэйтынгу, якую ён займаў амаль увесь сезон. Пасля верасня 2012 года страціў форму і не перамагаў на рэйтынгавых турнірах на працягу двух з паловай гадоў, вылецеўшы з топ-8 сусветнага рэйтынгу ўпершыню за 16 гадоў, але ў 2015 годзе атрымаў тры рэйтынгавыя тытулы, а ў сезоне 2016/2017 падняўся на другую рэйтынгавую пазіцыю.
У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за 3 з паловай гады. Апроч 30-ці рэйтынгавых тытулаў выйграў 3 нізкарэйтынгавыя турніры і 16 прафесійных нярэйтынгавых спаборніцтваў. У 1996 годзе выйграў кубак свету ў складзе зборнай Шатландыі (разам са Стывенам Хендры і Аланам Мак-Манусам), а таксама ўдзельнічаў на турнірах 2011 і 2015 гадоў разам са Стывенам Магуайрам, дайшоўшы да фіналу ў 2015 годзе, і на турніры 2017 года разам з Энтані Мак-Гілам. Таксама тры разы (з 1999 па 2001 гады) удзельнічаў на кубку Нацый у складзе зборнай, дайшоўшы да фіналу ў 1999 годзе (разам з Хендры, Мак-Манусам і Крысам Смолам) і выйграўшы тытул у 2001 годзе (разам з Хендры і Мак-Манусам). За сваю кар’еру зрабіў больш за 700 соценных серый, стаўшы лідарам сезонаў 1997/1998 і 2008/2009 па колькасці сэнчуры, і займае трэцяе месца па колькасці сэнчуры ў гісторыі (пасля Роні О’Салівана і Стывена Хендры), а таксама зарабіў больш за 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы трэцяе месца па гэтым паказчыку (пасля О’Салівана і Хендры). Апроч таго, выканаў 8 максімальных брэйкаў, займаючы трэцяе месца па гэтым паказчыку (пасля Роні О’Салівана і Стывена Хендры).
Легенда |
Чэмпіянат свету (4:3) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (3:2) |
Іншыя (23:13) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2010 | Чэмпіянат Рура | Шон Мёрфі | 4:2 |
2 | Параза | 2010 | Прага Класік | Майкл Холт | 3:4 |
3 | Параза | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 5 | Эндру Хігінсан | 1:4 |
4 | Перамога | 2012 | Трафей памяці Кей Сюзан | Джад Трамп | 4:2 |
5 | Параза | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Джад Трамп | 0:4 |
6 | Перамога | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Ніл Робертсан | 4:1 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 1995 | Мастэрс | Роні О’Саліван | 3:9 |
2 | Перамога | 1999 | Мастэрс | Кен Доэрці | 10:8 |
3 | Параза | 2005 | Мастэрс | Роні О’Саліван | 3:10 |
4 | Перамога | 2006 | Мастэрс | Роні О’Саліван | 10:9 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (30:18) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (3:3) |
Нярэйтынгавыя турніры (16:12) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 2004 | Чэлендж чэмпіёнаў свету супраць зорак Азіі, Бангкок, Тайланд | Марка Фу | 1:5 |
Перамога | 1 | 2007 | Еўра-азіяцкі Мастэрс-Чэлендж, Ганконг | Джэймс Уатана | 5:4 |
Перамога | 2 | 22 чэрвеня 2008 | Сусветная серыя — Джэрсі, Джэрсі | Марк Сэлбі | 6:3 |
Перамога | 3 | 23 лістапада 2008 | Сусветная серыя — Масква, Масква, Расія | Дзін Цзюньхуэй | 5:0 |
Параза | 2 | 10 мая 2009 | Сусветная серыя — Фінал, Партыман, Партугалія | Шон Мёрфі | 2:6 |
Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Склад зборнай Шатландыі: 1. Джон Хігінс 2. Стывен Магуайр | ||||||
Вынік | ПДВ | ПМ | Тып матча (партнёр) | Апанент(ы) | Лік | |
Групавы этап: Шатландыя — Польшча 3:2 (12 ліпеня) | ||||||
Параза | 1 | I | Адзіночны | Кацпер Філіпяк | 3:76 | |
Перамога | 1 | III | Парны (Стывен Магуайр) | Кацпер Філіпяк / Кшыштаф Вробель | 59:47 | |
Перамога | 2 | IV | Адзіночны | Кшыштаф Вробель | 66:18 | |
Групавы этап: Шатландыя — Афганістан 4:1 (13 ліпеня) | ||||||
Перамога | 3 | I | Адзіночны | Махамед Раіс Сензахі | 80:16 | |
Перамога | 4 | III | Парны (Стывен Магуайр) | Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед | 66:45 | |
Параза | 2 | IV | Адзіночны | Салех Махамед | 14:82 | |
Групавы этап: Шатландыя — Тайланд 2 3:2 (14 ліпеня) | ||||||
Параза | 3 | I | Адзіночны | Пасакорн Суванават | 47:93 | |
Параза | 4 | III | Парны (Стывен Магуайр) | Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну | 0:109 | |
Перамога | 5 | IV | Адзіночны | Цепчая Ун-Ну | 61:20 | |
Групавы этап: Шатландыя — Ганконг 3:2 (15 ліпеня) | ||||||
Перамога | 6 | I | Адзіночны | Марка Фу | 72:18 | |
Параза | 5 | III | Парны (Стывен Магуайр) | Марка Фу / Фунь Квок Вэй | 4:99 | |
Перамога | 7 | IV | Адзіночны | Фунь Квок Вэй | 93:9 | |
Чвэрцьфінал: Шатландыя — Паўночная Ірландыя 3:4 (16 ліпеня) | ||||||
Параза | 6 | I | Адзіночны | Марк Ален | 50:60 | |
Перамога | 8 | III | Парны (Стывен Магуайр) | Марк Ален / Джэрард Грын | 77:24 | |
Перамога | 9 | IV | Адзіночны | Джэрард Грын | 85:0 | |
Перамога | 10 | VI | Парны (Стывен Магуайр) | Марк Ален / Джэрард Грын | 69:63 | |
Параза | 7 | VII | Адзіночны | Марк Ален | 27:86 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.