From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Артур Джарвіс (англ.: John Arthur Jarvis; 24 лютага 1872, Лестэр — 9 мая 1933, Лондан) — брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Джон Джарвіс | ||
Плаванне | ||
Золата | Парыж 1900 | 1000 метраў вольным стылем |
Золата | Парыж 1900 | 4000 метраў вольным стылем |
На гульнях Джарвіс удзельнічаў у двух плавальных дысцыплінах — у плаванні на 1000 і 4000 м вольным стылем. У кожнай дысцыпліне ён выйграваў і паўфінал, і фінал, атрымаўшы ў выніку два залатыя медалі.
Праз шэсць гадоў Джарвіс удзельнічаў на неафіцыйных Алімпійскіх гульнях, атрымаў срэбны медаль у гонцы на адну мілю вольным стылем, бронзу за 400 м вольным стылем і за эстафету 4х250 вольным стылем. Аднак гэтыя тры медалі не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.