Джозеф Рэдзьярд Кіплінг
англійскі пісьменнік, паэт і навеліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг[7] (англ.: Joseph Rudyard Kipling [ˈrʌdjərd ˈkɪplɪŋ]; 30 снежня 1865, Бамбей, Індыя, Вялікабрытанія — 18 студзеня 1936, Лондан) — англійскі пісьменнік, паэт і навеліст.
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг | |
---|---|
англ.: Joseph Rudyard Kipling | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Joseph Rudyard Kipling |
Дата нараджэння | 30 снежня 1865(1865-12-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1936(1936-01-18)[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Джон Локвуд Кіплінг[d][6] |
Маці | Alice MacDonald Kipling[d][6] |
Жонка | Кэралайн Стар Балесцір[d] |
Дзеці | Джон Кіплінг[d], Элсі Бэмбрыдж[d] і Josephine Kipling[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, ваенны карэспандэнт, дзіцячы пісьменнік, аўтабіёграф, сцэнарыст, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі |
Гады творчасці | 1886 — 1932 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Яго лепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе Кіплінг становіцца першым англічанінам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасці, арыгінальнасць творчай фантазіі, мужнасць ідэй і цудоўны талент аповеду, што характарызуюць творы гэтага сусветна вядомага аўтара»[8]. У гэтым жа годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад універсітэтаў Парыжа, Страсбурга, Афін і Таронта; атрымаў таксама ганаровыя ступені Оксфардскага, Кембрыджскага, Эдынбургскага і Дарэмскага ўніверсітэтаў.
Багатая мова твораў Кіплінга, поўная метафар --вялікі ўнёсак у скарбніцу англійскай мовы.