From Wikipedia, the free encyclopedia
Джансуг Мікалаевіч Гвінджы́лія (груз. ჯანსუღ ღვინჯილია; 14 кастрычніка 1940, в. Дымі, Багдадскі раён, Грузія — 27 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (1993).
Джансуг Мікалаевіч Гвінджылія | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | груз. ჯანსუღ ღვინჯილია |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 2001 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Скончыў у 1964 годзе Кутаіскі педагагічны інстытут.
Памёр ад сардэчнага прыступу 27 лютага 2001 на сцэне Тбіліскага тэатра оперы і балета на юбілейным вечары, прысвечаным 80-годдзю пісьменніка Чабуа Амірэджыбі[1][2].
Аўтар літаратурна-публіцыстычных зборнікаў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзэ» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзяржаўная прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай грузінскай літаратуры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці грузінскага народа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.