From Wikipedia, the free encyclopedia
Джак'якарцкія прынцыпы (англ.: Yogyakarta Principles) — прынцыпы ўжывання міжнародна-прававых нормаў аб правах чалавека ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці былі прыняты групай профільных экспертаў у Джак'якарце, Інданезія, 6-9 лістапада 2006 года.
Джак'якарцкія прынцыпы ахопліваюць шырокі спектр стандартаў у вобласці правоў чалавека і іх дастасавальнасці да пытанняў сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці. Яны распрацоўваліся з улікам шырока дакументаваных практык парушэнняў па ўсім свеце. Джак'якарцкія прынцыпы таксама паказваюць шлях да забеспячэння поўнай роўнасці ЛГБТ-асоб ва ўсім свеце. Кожны прынцып суправаджаецца падрабязнымі рэкамендацыямі дзяржавам пра спосабы спынення дыскрымінацыі і парушэнняў. Прынцыпы таксама ўтрымліваюць рэкамендацыі для праваабарончай сістэмы ААН, нацыянальных інстытутаў у вобласці правоў чалавека, СМІ, няўрадавых арганізацый і іншых.
Сярод распрацоўшчыкаў прынцыпаў прысутнічаюць экс-Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, незалежныя эксперты ААН, члены камітэтаў ААН па кантролі за выкананнем міжнародных дагавораў, суддзі, грамадзянскія актывісты, вучоныя.
Апублікаваны 26 сакавіка ў Жэневе групай з 29 міжнародных экспертаў у вобласці правоў чалавека на сесіі Савета па правах чалавека ААН.
ЛГБТ |
---|
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.