From Wikipedia, the free encyclopedia
Джайнізм (санскр. जैन, jaina от санскр. जिन, jina, «пераможца») — старажытная дхармічная рэлігія, якая з’явілася ў Індыі прыкладна ў 6 стагоддзі да н.э. У адрозненне ад індуізму не з’яўляецца ведычнай рэлігіяй і ўяўляе сабой асобную (адну з двух асноўных) індыйскіх філасофска-рэлігійных плыняў.
Джайнізм | |
---|---|
Сцяг[d] | |
Дата заснавання / стварэння | V стагоддзе да н.э.[1] |
Названа ад | Arihant[d] |
Заснавальнік | Mahavira[d][1] |
Папярэдні ў спісе | індуізм і ведычная рэлігія |
Быў натхнёны | samana[d] і Brahmanism[d][1] |
Першая пісьмовая згадка | III стагоддзе да н.э.[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавальнікам вучэння лічыцца кшатрый Вардхамана. Джайнізм не прызнаваў аўтарытэт «Ведаў», дазволіў уступаць у свае абшчыны мужчынам і жанчынам усіх варнаў (кастаў). Джайнізм захаваў індуісцкае вучэнне аб перараджэнні душ і аддзяцы за ўчынкі. Мэтай джайнаў з’яўляецца вызваленне ад перараджэнняў (нірвана). Паводле вучэння джайнаў, нірваны можа дасягнуць толькі аскет, які прытрымліваецца строгіх правілаў (у тым ліку «ахімсы» — непрычыненне шкоды жывым істотам). Джайнізм прапаведуе ненанясенне шкоды ўсім жывым істотам на гэтым свеце. Філасофія і практыка джайнізму заснаваны на самаўдасканаленні душы для дасягнення ўсёведання.
У сучасным свеце джайнізм прадстаўлены невялікай, але ўплывовай рэлігійнай абшчынай (каля 12 млн чалавек, пераважна ў Індыі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.