Джавахецкае нагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавахецкае нагор’е — у Закаўказзі (Грузія), частка Паўднёва-Грузінскага нагор’я, на поўдзень ад Трыялецкага хрыбта, паміж ракой Кура на захадзе і Ніжнекартлійскай раўнінай на ўсходзе. Уключае Самсарскі і Джавахецкі мерыдыяльныя хрыбты (вышыня да 3000 м) і плато Цалкінскае, Гамарэцкае, Дманіскае і Ахалакскае (вышыня да 1700 м). Складзена з андэзіта-базальтавых і трахітавых лаў. У катлавінах шмат азёр тэктанічнага ці вулканічнага паходжання (Паравані, Табацкуры і інш.). Горныя стэпы, субальпійскія лугі, якія выкарыстоўваюцца як пашы.
Хуткія факты Джавахецкае нагор’е, Краіна ...
Джавахецкае нагор’е | |
---|---|
Краіна | |
Найвышэйшы пункт | м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць