Даўспрунгі
легендарны літоўскі княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўспру́нгі, Доршпрунгі — легендарны арыстакратычны род, нашчадкі рымскіх перасяленцаў, спадарожнікаў Палемона. У XVI ст. ад Даўспрунгаў выводзілі сваё паходжанне князі Гальшанскія і Гедройцы.
- Пачынальнік дынастыі — Даўспрунк, паводле легенды прыбыў з Венецыі ў нізоўі Нёмана разам з Палемонам.
- Жывібунд I — сын Даўспрунка, паводле легенды, 31 год уладарыў Літоўска-Завілейскім княствам. Памёр у 1056 годзе.
- Спадчыннікам Жывібунда I быў сын Жывібунд II, сучаснік Манцівіла і Усевалада Ольгавіча. Яго жонкай легенда называе Паяту, адзіную дачку літоўскага князя Кернуса. Пад уладай Жывібунда II аб’ядналіся ўладанні бацькі і цесця. У 1114 годзе Жывібунд II адбіў напад менскага князя Глеба Усяславіча, а пасля ў адказ спустошыў Менскае княства і спаліў Менск. Паводле легенды Жывібунд II няспынна вёў войны, каб забяспечыць нашчадкам спакойнае княжанне, памёр у 1162 годзе.