From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́ян Фо́сі (англ.: Dian Fossey; 16 студзеня 1932, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 26 снежня 1985, Руанда) — вядомы этолаг, папулярызатар аховы прыроды.
Даян Фосі | |
---|---|
Dian Fossey | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1932[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1985[4][1][…] (53 гады) ці 27 снежня 1985[5] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, прыматолаг, этолаг, заолаг, біёлаг, навуковы работнік, пісьменніца, эколаг |
Навуковая сфера | эталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
Альма-матар | |
Вядомая як | абаронца дзікай прыроды, змагар з браканьерствам, абаронца горных гарыл. |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атрымала медыцынскую адукацыю. Пазней атрымала ступень доктара заалогіі (1974) у Кембрыджскім універсітэце. У 1963 годзе, падчас турыстычнай паездцы па Афрыцы, пазнаёмілася з вядомым заолагам і палеантолагам Луісам Лікі, які пазней прапанаваў ёй займацца вывучэннем паводзін горных гарыл у трапічных лясах горнага масіву Вірунга на сумежжы ДРК, Руанды і Уганды. Д. Фосі вывучала гарыл цярпліва і тонка, часта рызыкуючы жыццём, гадамі чакала, пакуль гарылы прымуць яе ў зграю, у выніку яна перамагла — яе прынялі. Такім чынам, у адзіночку даследчыца жыла сярод гэтых вельмі моцных, самых буйных у свеце малп, вывучаючы іх звычкі, навыкі і, у пэўным сэнсе, культуру. Д. Фосі вывучала паводзіны горных гарыл на працягу 18 гадоў і лічыла чалавека галоўнай небяспекай для іх. Да 1980 года на Зямлі заставалася агулам толькі 250 горных гарыл, таму даследчыца вяла безупынную барацьбу з браканьерамі на тэрыторыі нацыянальнага парку «Вірунга». Была актыўнейшай прыхільніцай аховы прыроды.
У студзені 1970 года фатаграфія Д. Фосі з'явілася на вокладцы National Geographic, даследчыца стала вядомай. У 1980 годзе Д. Фосі названа вядучым спецыялістам свету па фізіялогіі і паводзінах горных гарыл. У 1981—1983 гадах чытала ўласны курс лекцый у Карнельскім універсітэце. Тым жа часам напісала кнігу «Гарылы ў смузе» (англ.: Gorillas in the Mist), якая стала бестселерам і дагэтуль з'яўляецца самай прадаваемай кнігай свету пра гарыл.
Д. Фосі была засечана ўласным мачэтэ для рубкі трыснягу 26 снежня 1985 года ў сваім бунгала ў лагеры паблізу Даследчага цэнтру «Карысак» у Руандзе. Забойства не раскрытае. Хутчэй за ўсё, даследчыцу забілі афрыканцы, нанятыя тымі, каму Д. Фосі замінала выкарыстоўваць гарыл у камерцыйных мэтах. Д. Фосі пахавалі побач з забітымі гарыламі на двары за бунгала. На надмагіллі высечана яе руандыйскае імя Нуармачабеле («Жанчына, якая жыве адна ў гарах») і эпітафія «Ніхто не любіў гарыл мацней. Спачывай з мірам, дарагая сяброўка, навечна абароненая ў гэтай святой зямлі, тваім доме, якому ты належыш».[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.