![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/Rembrandt_Harmensz._van_Rijn_026.jpg/640px-Rembrandt_Harmensz._van_Rijn_026.jpg&w=640&q=50)
Даная (карціна Рэмбранта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Даная» (1636—1647) — карціна Рэмбранта з калекцыі Эрмітажа, напісаная па матывах старажытнагрэчаскага міфа пра Данаю, маці Персея.
Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
| ||
Рэмбрант | ||
Даная. 1636—1647 | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 185 × 203 см | |
Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург | ||
(інв. ГЭ-723) | ||
![]() |
Закрыць
Калі цар старажытнагрэчаскага горада Аргаса даведаўся пра прароцтва, згодна з якім яму наканавана памерці ад рукі сына Данаі, сваёй дачкі, ён заключыў яе ў падзямелле і прыставіў да яе служанку. Бог Зеўс, аднак, пракраўся да Данаі ў выглядзе залатога дажджу, пасля чаго яна нарадзіла сына Персея.
Класічны сюжэт карціны — з'яўленне Зеўса ў выглядзе залатога дажджу да зняволенай жанчыны. Да гэтага сюжэту звярталіся такія знакамітыя мастакі як Тыцыян, Карэджа, Госарт, Клімт.