Дамініка
астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Даміні́ка (англ.: Dominica), Садру́жнасць Даміні́кі (англ.: Commonwealth of Dominica) — дзяржава на аднайменным востраве з групы Малых Антыльскіх астравоў у Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 750 км². Колькасць насельніцтва — каля 70 тыс., у асноўным негры і мулаты (каля 90 %). Захаваліся рэшткі (каля 3 тыс. чал.) плямёнаў карыбаў. Сталіца — Разо (каля 22 тыс.).
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Après le Bondie, C'est la Ter (патуа, Пасля Бога любім Зямлю)» | |||||
Гімн: «Isle of Beauty, Isle of Splendour (Востраў прыгажосці, востраў пышнасці)» | |||||
Дата незалежнасці | 3 лістапада 1978 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Разо | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Разо | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Накалас Ліверпуль Рузвельт Скерыт | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 172-я ў свеце 754 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць | 72 512 чал. (184-я) 93 чал./км² | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .dm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | DM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | DMA | ||||
Код МАК | DMA | ||||
Тэлефонны код | +1-767 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Закрыць
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 10 акруг. Дзяржаўная мова — англійская, распаўсюджаны таксама мясцовы крэольскі дыялект на аснове французскай (г. зв. патуа). Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 3 лістапада (1978). Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.