адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дабея.
Дабейскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шумілінскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабея |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 918 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 9 населеных пунктаў Лаўжанскага сельсавета (Баравыя, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда, Слабада і Шняўка)[1]. У 1963 годзе вёска Шняўка пералічана ў склад Лаўжанскага сельсавета Полацкага раёна[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава), якія да 30 ліпеня 1966 года ўваходзілі ў склад Бешанковіцкага сельсавета Бешанковіцкага раёна, у склад Лаўжанскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (Баравыя, Барсукі, Варанькі, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда і Слабада)[3]. 10 жніўня 1970 года ў склад Мікалаеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабейскага сельсавета 26 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета са Светласельскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Будавесць» (вёскі Амбросавічы, Гародна, Куціна, Маркава, Непароты, Рускі і Чарнецкае)[6]. 13 красавіка 2007 года скасавана вёска Высачаны[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1341 чалавек[8], з іх 93,7 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 918 чалавек[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.