From Wikipedia, the free encyclopedia
Гірканія (стар.-грэч.: Ὑρκανία са стар.-перс. Варкана — «Краіна ваўкоў») — грэчаская назва вобласці ўздоўж паўднёва-ўсходняга берага Каспійскага мора, у басейне сучасных рэк Гурган і Атрэк, якая ўваходзіла ў склад Персіі.
Жыхары Гірканіі ў старажытнасці былі качэўнікамі. Па Гірканіі ў старажытнасці Каспійскае мора звалася Гірканскім. Пры Дарыі I Гірканія была злучана з Мідыяй. Пазней разам з Парфіяй утварыла асобную сатрапію. Аляксандр Македонскі падчас свайго паходу на Персію скарыў Гірканію, завалодаўшы яе галоўным горадам Задракартай (верагодна цяперашні Гарган).
У XIX стагоддзі на тэрыторыі Гірканіі існавалі персідскія правінцыі Мазендэран і Астрабад. У наш час большая частка Гірканіі ўваходзіць у склад Ірана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.