Гіперкапнія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіперкапнія (стар.-грэч.: ὑπερ- — празмерна; καπνός — дым) — стан, выкліканы празмернай колькасцю CO2 ў крыві; атручэнне вуглякіслым газам. З'яўляецца прыватным выпадкам гіпаксіі.
Хуткія факты Гіперкапнія, МКХ-10 ...
Закрыць
Пры канцэнтрацыі СО2 у паветры больш за 5 % яго ўдыханне выклікае сімптомы, якія паказваюць на атручванне арганізма: галаўны боль, млоснасць, частае павярхоўнае дыханне, узмоцненая патлівасць і страта свядомасці. Гіперкапнія можа ўзнікнуць у наступных выпадках:
- Пры карыстанні няспраўных дыхальных апаратаў замкнёнага цыклу (рэбрызераў);
- У дрэнна вентыляваных баракамерах;
- Пры забіўцы балонаў акваланга
- Пры выкарыстанні кампрэсара з дрэннымі фільтрамі ў душным памяшканні.
- Пры плаванні з вельмі доўгай дыхальнай трубкай: пры выдыху ў такой трубцы застаецца старое паветра з павышаным утрыманнем CO2;
- Пры затрымках дыхання пад вадой.
Лячэнне робіцца чыстым кіслародам.