From Wikipedia, the free encyclopedia
Густаў Роберт Кірхгоф (ням.: Gustav Robert Kirchhoff; 12 сакавіка 1824, Кёнігсберг — 17 кастрычніка 1887, Берлін) — адзін з вялікіх фізікаў XIX стагоддзя.
Густаў Кірхгоф | |
---|---|
ням.: Gustavo Robert Kirchhoff | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1824[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 кастрычніка 1887[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Clara Richelot[d] і Luise Brömmel[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, інжынер, матэматык |
Навуковая сфера | фізіка і механіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Франц Эрнст Нейман[d] і Otto Hesse[d] |
Вядомыя вучні | Эрнст Шродэр |
Вядомы як | адкрыў правілы Кірхгофа, закон выпрамянення Кірхгофа; распрацаваў метад спектральнага аналізу |
Член у |
|
Узнагароды | медаль Румфарда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 года ў Кёнігсбергу; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізіку ў Кёнігсбергскім універсітэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасці прыват-дацэнта ў Берліне; ў 1850-1854 гг., у якасці экстраардынарнага прафесара, чытаў лекцыі ў Брэслаўле, затым да 1874 года выконваў пасаду ардынарнага прафесара ў Гайдэльбергу, адкуль у 1875 годзе перайшоў у Берлін.
Аўтар навуковых прац па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэматычнай фізіцы.
Адкрыў заканамернасці працякання электрычнага току ў разгалінаваных ланцугах (1847, правілы Кірхгофа).
Увёў паняцце абсалютна чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення — закон выпрамянення Кірхгофа.
Разам з нямецкім хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хімічныя элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).
Член Берлінскай (1874) і замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмій навук (1862).
Памёр у Берліне 17 кастрычніка 1887 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.