![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Salisbury_Island%252C_Nunavut.jpg/640px-Salisbury_Island%252C_Nunavut.jpg&w=640&q=50)
Гудзонаў праліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гудзон праліў (англ.: Hudson Strait, фр.: Détroit d'Hudson) — праліў Паўночнага Ледавітага акіяна, абмывае бераг Канады.
Хуткія факты Гудзонаў праліў, Характарыстыкі ...
Гудзонаў праліў | |
---|---|
англ. Hudson Strait, фр. détroit d'Hudson | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Сярэдняя велічыня прыліва | 12,4 м |
Шырыня | 115-240 км |
Даўжыня | 800 км |
Найбольшая глыбіня | 407 м |
Размяшчэнне | |
62°29′36″ пн. ш. 71°57′43″ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | мора Лабрадор |
Раздзяляе | п-аў Лабрадор і востраў Бафінава Зямля |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
Праліў знаходзіцца паміж паўвостравам Лабрадор на поўдні і востравам Бафінава Зямля на поўначы. Злучае мора Лабрадор з унутранымі залівамі Гудзона і Фокса, на паўднёвым усходзе злучаецца з залівам Унгава, вядомым сваімі прылівамі.
Астравы — Мілі, Солсберы, Нотынгем, Чарлз, Біг-Айлэнд, Батан, Рэзальюшэн, Эджэл, Дыгес, Гудвін.
Працягласць праліва — 800 км, шырыня — 115 км на ўсходзе і да 240 км на захадзе. Глыбіня вагаецца ад 115 да 704 м. Вышыня прыліваў — да 12,4 м. Бываюць частыя штормы. Суднаходства магчыма да 4-х месяцаў у годзе.
Праліў названы ў гонар Генры Гудзона, які праплыў па праліве ў 1610 годзе.